Аўтарка “Твайго стылю” атрымала ўзнагароду ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”
На справаздачна-выбарчым сходзе аддзялення ў межах Заалагічнай канферэнцыі падзякі атрымалі журналістка газеты “Вечерний Гродно” Іна Грышук, Віталь Гуменны – аўтар і вядучы тэлепраграмы “У аб’ектыве натураліста” тэлерадыёкампаніі “Гродна” і Кацярына Крот – аўтарка “Твайго стылю”.
Кацярына Крот адзначана за вялікі асабісты ўнёсак у папулярызацыю назіранняў і аховы птушак на Гарадзеншчыне.
“Твой стыль” імкнецца асвятляць рэгіянальныя акцыі найбуйнейшай беларускай грамадскай прыродаахоўнай арганізацыі: штогадовыя ўлікі птушак, удзел у адкрытых Чэмпіянатах па спартыўнай арніталогіі, фестываль-конкурс відэаролікаў “Магія дзікай прыроды” і г.д., размяшчае найбольш цікавыя матэрыялы сябраў АПБ.