У Гродне з’явіцца новая тэатральная трупа
Арганізатарамі праекта сталі студэнткі Ганна Яшына і Алёна Маркевіч пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага дзіцячага фонда. Рэпетыцыі пастаноўкі адбываюцца на базе гарадзенскай сярэдняй школы № 19.
alt=”Image 20392″ >
Адна з арганізатарак Алёна праекта падкрэслівае:
– Нам не важны метад, гэта проста сродак. Самая галоўная мэта – інваліды, магчымасць мець зносіны з імі, стварыць нейкае безбар’ернае асяроддзе ў сэнсе камунікацыі. Самая галоўная мэта – каб інваліды выходзілі на вуліцы, каб іх часцей бачылі людзі, каб яны сталі ўзаемадзейнічаць са здаровымі людзьмі.
Пастаноўка спектакля ў трох дзеях будзе складацца з розных сцэнак, аб’яднаных агульнай тэмай – “Праблема працаўладкавання маладых людзей (асабліва з абмежаванымі магчымасцямі)” праходзіць пад кіраўніцтвам мінскага рэжысёра, актора і псіхолага Уладзіміра Каляды. Спектакль размеркаваны на 7-8 дзеючых асоб, таму кожны паспрабуе сябе ў розных ролях. Пастаноўка пабачыць свет 11 мая. Валанцёры будуць удзельнічаць у сцэнках, дзе няма прапісаных роляў. Здаровы чалавек можа апынуцца ў ролі хворага і наадварот. Тэатр будзе ладзіцца праз гульні, пачуццёвыя вобразы, уяўленні.
У праекце акцэнт робіцца на працуючага інваліда. Таму мэтавая група – выкладчыкі, настаўнікі, студэнты, школьнікі-абітурыенты, працадаўцы, спецыялісты, што працуюць у Медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі.
Здымкі Жэні Голышавай і Паўла Нічыпарэнкі