У Гродне напісалі агульнанацыянальную дыктоўку

|

Тэкст на верш “Мы народ” Ларысы Геніюш прачытаў Генадзь Бураўкін. Для ўдзельнікаў дыктоўкі выступіў бард Алесь Камоцкі.

Сяргей Шапран і Міхась Скобла прадставілі новыя кнігі выдавецтва “Гарадзенская бібліятэка” — “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” і “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў”.

 

Гэта пятая па ліку беларуская дыктоўка ў Гродне.

Традыцыйна яе арганізуюць выдавецкая серыя “Гарадзенская бібліятэка” і гродзенскае аддзяленне “Таварыства беларускай школы”.