У знак памяці аб Першай Сусветнай

|

25 верасня 1916 года ў момант бамбавання штаба 89-й германскай дывізіі «Илья Муромец» быў атакаваны чатырма нямецкімі знішчальнікамі. Тры з іх былі збітыя экіпажам паручніка Макшэева, але загінулі і самі авіятары. Немцы пахавалі іх з ушанаваннямі як невядомых героеў на вайсковых могілках каля вёскі Баруны.

Адкрыццё мемарыяльнага знака прымеркавана да правядзення III Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі гісторыкаў «Гальшанскія чытанні».

Даведка: у 1917 годзе асабісты склад эскадры «Муромцев» складаўся з 1350 чалавек. Эскадра валодала сваёй метэастанцыяй, рамонтнымі майстэрнямі, фоталабараторыяй і зенітнай батарэяй. Эскадра паспела паваяваць на ўсіх франтах: у тым ліку пад Беластокам і Лідай.

ТС

Фота http://www.vladis-art.ru