Еўрасаюз можа забараніць Беларусі будаваць АЭС?

|

Пра перасцярогі Беларусі паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі Аляксандр Андрэеў, пішуць http://naviny.by са спасылкай на МТРК «Мир».

Катэгарычна супраць будаўніцтва беларускай АЭС выступае Літва.

“Найгоршы сцэнар, які можа быць тэарэтычна, можа быць аналагічным таму, які быў прыняты па спрэчцы Украіны з Румыніяй адносна будаўніцтва канала “Быстрая”. Тады Камітэт вынес гэтае пытанне на разгляд рады бакоў, і было прынята рашэнне забараніць будаўніцтва”, – адзначыў Андрэеў.

 

Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі не згоднае з тым, што будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы можа быць небяспечным.

Намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк заявіў, што прэтэнзіі Літвы адносна будаўніцтва АЭС тычацца перш за ўсё пытанняў канкурэнцыі, а не бяспекі.

20-21 сакавіка камітэт па выкананні Канвенцыі Эспо, па інфармацыі беларускага боку, разгледзіў скаргу Літвы. І беларуская, і літоўская дэлегацыі выступілі з дакладамі і адказалі на пытанні сябраў камітэту. Беларускі бок, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, дала вычарпальныя адказы на ўсе пытанні, падмацаваўшы іх афіцыйнымі дакументамі, якія пацвярджаюць выкананне Беларуссю працэдур канвенцыі.

 

Канвенцыя аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў транспамежным кантэксце (Канвенцыя Эспо) — міжнароднае пагадненне, ініцыяванае Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН, і падпісанае ў Эспо ў 1991 годзе, дзейнічае з 1997 года.

Паводле Канвенцыі, працэдура ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе патэнцыйна небяспечных праектаў павінна праводзіцца не толькі ўнутры дзяржавы, але і сумежных краінах, якія могуць быць закранутыя ўздзеяннем гэтых аб’ектаў.

 

Здымак з сайта http://www.oko.by