Рух грузавікоў праз ПП “Кузніца”-“Брузгі” адноўлены

Паводле яго слоў, з беларускай тэрыторыі на ўезд у Польшчу пакуль афармляюцца толькі легкавыя аўтамабілі, грузавікі не прапускаюцца. Магутнасць пункта пропуску на тэрыторыі Беларусі ўзмоцнена на кошт прыцягнутых сіл і сродкаў. Беларускія спецыялісты гатовы аформіць на ўезд у краіну столькі транспартных сродкаў, колькі прапусціць польскі бок, сказаў Аляксандр Цішчанка.

 

Прыкладна ў гадзіну ночы 27 сакавіка спыніўся грузапаток з боку Польшчы, а з дзвюх гадзін польскім бокам спыніўся прыём аўтамабіляў з боку Беларусі. У сувязі з гэтым рух грузавых аўтамабіляў не ажыццяўляўся ні ў бок Беларусі, ні ў польскім напрамку.

 

Пры гэтым машынапаток легкавых аўтамабіляў афармляўся і афармляецца ў звычайным рэжыме. Патрабаваннямі грузаперавозчыкаў, якія заблакіравалі пад’езд да «Кузніцы», з’яўляюцца змяненне тэхналогіі пропуску грузавых транспартных сродкаў у пункце пропуску, а таксама абсталяванне перад ім паркінга, у якім будзе арганізавана функцыянаванне сістэмы рэгістрацыі грузавога аўтатранспарту і чарговасці ўезду ў пункт пропуску.

Акрамя таго, вадзіцелі настойвалі на забеспячэнні ўезду ў польскі пункт пропуску грузавікоў у парадку чарговасці, нават выключыўшы пазачарговы пропуск транспарту з хуткапсавальнымі і небяспечнымі грузамі.

Па стане на 12.00 на беларускім баку выезду ў Польшчу чакалі каля 70 аўтамабіляў, на польскім — каля 400.

 

Здымак з сайта http://telegraf.by