Розніца паміж статыстыкай і жыццём

|

Усяго па рэспубліцы створана 32 тыс. 770 новых працоўных месцаў, у Гродзенскай вобласці – 3 тыс. 146. Лідыруе Гомельская вобласць. Але статыстычныя паказчыки не заўсёды адлюстроўваюць рэчаіснасць: памежжа адрозніваецца асаблівыми спосабамі выжывання ў час цяжкасцяў і крызісаў. Дабрабыт гарадзенцаў заўсёды залежыў ад іх саміх.

Міністэрства працы заявіла, што для стварэння новых працоўных месцаў вылучаюцца сродкі з бюджэту. Пры гэтым, па інф. БЕЛТА, з дзесяткаў тысяч працоўных месцаў на бюджэтныя сродкі працаўладкавана… 486 чалавек. Гэта складае ўсяго 1,5%! Таму працадаўцы пры стварэнні працоўных месцаў зыходзяць, хутчэй, з меркаванняў эканамічнай мэтазгоднасці, чым з «палітыкі занятасці» Мінпрацы, якое ўсталёўвае гадавыя планы і заданні па сваіх, невядомых нікому, меркаваннях.

Л.Леонт

Калаж belarus-travel.by