Дзяржкантроль Гродзенскай вобласці выкрыў махлярствы з жыллём
Сям’я стаяла на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і ў адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна, і па месцы вайсковай службы мужа.
Скарыстаўшыся гэтым, яны пабудавалі 2 кватэры агульнай плошчай 136, 15 кв.метраў.
Яшчэ адна сям’я атрымала дзяржаўную падтрымку ў выглядзе аднаразовай грашовай дапамогі ў памеры 44,1 мільёны рублёў – на 40,9 мільёа больш, чым было дазволена законам. Для разліку базавай долі субсідыі ў адміністрацыю па месцы жыхарства былі прадстаўленыя фальшывыя звесткі аб сукупным гадавых прыбытку сям’і.
У адміністрацыі Кастрычніцкага раёна грамадзяніну памылкова налічылі 7 мільёнаў рублёў аднаразовай субсідыі. Грошы вернутыя ў бюджэт.
У некалькіх выпдаках субсідыю ў памеры да 50% кошту жылля афармлялі грамадзяне, якія мелі незаконныя прыбыткі (паездкі ў Польшчу, незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
Супрацоўнікі КДзК выявілі таксама выпадак, калі з-за незаконнай пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і ўключэння ў спісы на льготнае крэдытаванне, незаконна быў вылучаны зямельны ўчастак кадастравым коштам 75,1 мільёна рублёў і адкрыта крэдытная лінія пад 5% на суму 130,3 мільёны рублёў.
Паводле http://grodnonews.by
Здымак з сайта http://www.azteko.com