Фотаакцыя «Гродна: за параднымі фасадамі»

| Без катэгорыі

Мы прапануем паказаць не прычэсаныя і прыгладжаныя фасадныя карцінкі, а дарогі з выбаінамі, засмечаная і залітыя лужынамі двары, цёмныя завулкі, небяспечныя для жыцця і здароўя. І такім чынам – звярнуць увагу на тыя месцы, куды звычайна не зазіраюць ні госці, ні асноўная маса гараджан.

 

Акцыя накіравана ні ў якім разе не на дыскрэдытацыю горада, а наадварот – на паляпшэнне яго вонкавага выгляду, на тое, каб ён быў сапраўдным домам – чыстым і дагледжаным не толькі ў парадных апартаментах, але і ў закуточках і завулачках. Далучайцеся!

 

Двор каля заезду ў краму «Гема» па пр. Касманаўтаў пасля залевы на мінулым тыдні. Фота Алеся Кіркевіча