У гродзенскай бібліятэцы з’явіўся буккросінг

|

Мы стварылі палічку для буккросінгу нядаўна, – распавяла загадчыца аддзелам інфармацыйнай работы бібліятэкі Алеся Варабей. – Чытачы нашай бібліятэкі прыносілі непатрэбныя кнігі, нешта мы пакінулі з фондаў. Пакуль літаратура на палічцы больш навукова-тэхнічнага характару, бо такая спецыфіка нашых фондаў і адпаведна чытачоў. Але мы будзем радыя любой літаратуры. Бо ў кожнай хаце знойдуцца кнігі, якія ўжо не чытаюцца, але іх шкада выкінуць. Людзі патроху цікавяцца кнігамі, падыходзяць, але браць актыўна пакуль баяцца.

 

Супрацоўнікі заахвочваюць прыходзіць у Інтэрнет-цэнтр навукова-тэхнічнай бібліятэкі па адрасе Горкага, 72 і далучацца да буккросінгу.

 

Сэнс гэтага руху ў тым, каб прачытаўшы кнігу, пакінуць яе для нейкага іншага чытача ў адмысловым месцы, а самому можна ўзяць іншую ўпадабаную кнігу.

 

Здымак з kulturologia.ru