Красавіцкі подзвіг Аляксея Карпюка

|

Сярод дакументаў у Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расіі я адшукаў узнагародны ліст на чырвонаармейца Аляксея Карпюка, які вылучаўся на ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.


За што? А вось гэта цікава.

 

У адзін з красавіцкіх дзён 1945 г. каля нямецкай вёскі Шульцандорф далейшаму наступленню савецкіх часцей моцна перашкаджала гітлераўская «самаходка». Не вагаючыся, наводчык Карпюк разам з двумя байцамі выкаціў сваю гармату наперад і двумя стрэламі знішчыў варожаю браніраваную машыну.

 

Уявіце сабе гэту карціну: гармата Карпюка з’явілася на самым вастрыі атакі, на адкрытай мясцовасці. Аднак немцы ці то разгубіліся, ці проста не паспелі знішчыць смельчака, настолькі рашуча і хутка дзейнічалі нашы артылерысты.

 

За гэты і іншыя подзвігі Аляксей Карпюк быў адзначаны ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені.

 

 

Сімвалічна, што ўзнагароду ён атрымаў 9 мая 1945 г.

 

14 красавіка нашаму знакамітаму пісьменніку споўнілася б 92 гады.

 

Амаль дваццаць гадоў яго няма разам з намі.