Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне

|

Адпаведныя лісты накіраваныя ў чыноўніцкія структуры.

 

Аптымальным месцам для помніка актывісты лічаць пляцоўку перад будынкам былога Аблсавпрафу, фактычна каля муроў падамініканскай гімназіі, якая была адным з ачагоў паўстання.

 

Насупраць будынку гімназіі па адрасе знаходзіцца т.зв. «Дом Фукса» (вул. Савецкая 7), дзе неаднаразва гасціў правадыр паўстання, – тут павінна б паўстаць памятная шыльда. Аб месцах, павязаных з падзеямі 1863 г. «Твой Стыль» папярэдне ўжо пісаў.

 

«Справа ў тым, – распавядае кіраўнік арганізацыі Алесь Кіркевіч, – што рашэнне аб ўсталяванні помніка Каліноўскаму і двух памятных шыльдаў было прынята Гродзенскім гарвыканкамам яшчэ ў 1989 г.

 

У выніку паўстала толькі адна шыльда, якая да рэмонту красавалася на будынку чыгуначнага вакзалу…

 

Зыходзячы з гэтага, мы хацелі б нагадаць чыноўнікам аб надыходзячым 150-годдзі паўстання, і аб імаверным падарунку, які яны маглі б зрабіць гарадзенцам, выканаўшы рашэнне 89-га году аб усталяванні шыльды ды помніка».

 

Мясцовыя арганізацыя МФ (сябар Асацыяцыі Няўрадавых Арганізацыяў, Літва) яшчэ ў 90-х гадах дамагалася выканання чыноўнікамі свайго слова, адначасова нагадваючы гарадзенцам аб памятных старонках гісторыі горада.

 

На ілюстрацыі: фрагмент трыпціху У.Крукоўскага (arkushy.narod.ru)