Птушаняты на касцёле будуць гадавацца пад наглядам web-камеры

|

Каб усталяваць web-камеру, гарадзенскія арнітолагі пераадолелі некалькі вузкіх і крутых лесвіц касцёла.

 

Разам з імі да гнязда ўзнялася здымачная група Ігара Бышнёва.

 

 

 

Пра сокалаў з “бернардзінскай” прапіскай будзе знята дакументальнае кіно.

 

 

Шлях да птушынага гнязда апынуўся непрасты.

 

Сярод цагляных прыступкаў перыядычна трапляліся разбураныя, на якіх не хапала месца нават палове ступні.

 

 

Паміж лесвічнымі ўздымамі трэба было праходзіць міма балкона і шматлікіх калідораў з цікавымі вокнамі.

 

Не кожны дзень можна ўбачыць Гродна з такога ракурсу.

 

У выніку ўсе апынуліся пад дахам касцёла. Было цёмна.

 

Ціхенька, перыядычна асвятляючы дарогу, людзі пачалі працаваць.

 

 

Арнітолагі ўсталёўвалі камеру, здымачная група запісвала працэс.

 

 

У гняздзе было толькі адно яйка.

 

Хтосьці з птушак-бацькоў прыляцеў пад час працы, але доўга не затрымаўся. Відаць, спалохаўся прысутнасці чужынцаў.

 

 

Фота аўтара