Дэзерцір з Шчучынскага раёна хаваўся 18 гадоў

|

Супраць яго распачалі крымінальную справу  і абвясцілі ў вышук.

Але безвынікова.

Адшукалі дэзерціра толькі сёлета ў красавіку.

Справу прыняў Следчы камітэт і палічыў яе перспектыўнай.

Крок за крокам выйшлі на сужыцельку былога салдата, якая жыве ў Полацку, і  праз яе ўгаварылі дэзерціра з’явіцца з павіннай.

 

17 красавіка ён прыйшоў у праваахоўныя органы.

Мужчына распавёў, што збег з вайсковай часткі з-за складаных узаемадачыненняў з калегамі.

Доўгі час бадзяўся па Расіі, маючы пасведчанне кіроўцы, перабіваўся выпадковымі заробкамі.

Апошнім часам жыў у Полацку.

 

З роднымі мужчына не падтрымліваў ніякай сувязі, нават родны бацька не ведаў, што сын жывы.

 

Цяпер дэзерцір знаходзіцца пад асабістым паручальніцтвам сужыцелькі і пляменніка, які жыве ў Гродне.

Далейшы лёс яго яшчэ не вызначаны.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак з сайта http://gorod48.ru