У Слоніме мясцовыя футбольныя фанаты пабіліся з гарадзенцамі

|

Паводле сведкаў, 22 красавіка дзьве групы моладзі сышліся на дарозе непадалёк ад прыпынку “Плошча Леніна”. Тых, хто падаў, білі нагамі. Твары некаторых удзельнікаў  бойкі  хавалі  маскі.

Убачыўшы міліцыю, усе разбегліся

 

Такім чынам фанаты адзначылі пачатак футбольнага сезону: у гэты дзень у Слоніме мясцовы “Камунальнік” сустракаўся з гродзенскім “Белкардам”.

 

 

Па сканчэнні гульні супрацоўнікі міліцыі ўзялі групу слонімскіх заўзятараў пад канвой і параўноўвалі кожнага з выявамі ўдзельнікаў бойкі на маніторы кампутара.

 

 

Высветлілася, што бойку здымалі на тэлефоны сведкі, дзякуючы гэтаму ўдалося затрымаць некалькі дзясяткаў вінаватых.

 

Паводле http://gs.by