Пачынаецца рэгістрацыя на ЦТ
Па Гродзенскай вобласці будуць працаваць 6 пунктаў ЦТ: у трох гродзенскіх дзяржаўных універсітэта- імя Янкі Купалы па вул. Кастрычніцкая, 5, у аграрным і медычным, а таксама ў Лідзе ў каледжы гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і ў Ваўкавыскім аграрным каледжы.
Рэгістрацыя будзе адбывацца з 8 да 20 гадзін. Прайсці рэгістрацыю можна будзе таксама ў суботнія дні 16, 23 і 30 мая і 31 мая ў нядзелю. Пры рэгістрацыі абітурыент мусіць мець дакумент, які пацвярджае асобу – пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які пацвярджае асобу. Заява на праходжанне ЦТ падаецца абітурыентам асабіста.
Замежныя грамадзяне і грамадзяне Беларусі, якія пастаянна жывуць за мяжой, маюць права накіраваць дакументы па пошце.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ можна не больш чым па трох прадметах: беларуская ці руская мова на выбар, два прадметы ў адпаведнасці з профілем спецыяльнасці.
Перарэгістрацыя тых асобаў, якія прапусцілі ЦТ па ўважлівай прычыне, будзе адбывацца з 25 чэрвеня па 2 ліпеня.
Паводле Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мністэрства адукацыі РБ.