Музей кнігі ў Іўі
У экспазіцыі – кнігі, як выдадзеныя параўнальна нядаўна, так і шмат дзесяцігоддзяў назад, многія – з аўтографамі аўтараў. Тут жа змешчаны экземпляры газет з нашага мінулага.
Дырэктарка бібліятэкі Святлана Мірончык з захапленнем расказвае пра тое, як музей (дарэчы, пакуль што адзіны такога роду на Гарадзеншчыне) ствараўся, як збіраліся матэрыялы па гісторыі іўеўскага краю, пра развіццё ў раене бібліятэчнай справы, пра тое, як цяпер праходзяць у музейным інтэр’еры сустрэчы з цікавымі людзьмі. А госці сюды з ахвотай прыязджаюць нават з Мінску.
Можна сказаць, што ўсе дарогі ў Іўі вядуць у бібліятэку. Будынак гэтай установы, прыгожы, адрамантаваны, знаходзіцца ў самым цэнтры горада.
Газеты ў савецкія часы былі на дзвюх мовах
Памятаю, з якім хваляваннем я прыходзіў сюды, радуючыся кожнай новай сустрэчы з кнігай. А цяпер у маіх землякоў з’явілася яшчэ адна прычына зазірнуць у бібліятэку: падыхаць музейным паветрам. Прызнаюся, без ваганняў я прынёс сюды кнігу Максіма Танка «Нарачанскія сосны» з дароўным надпісам паэта, зробленым яшчэ ў 1979 годзе.
Самаробныя экспанаты музею
Фота аўтара