Онлайнавая гульня гарадзенца атрымала прэмію ў Маскве

Яшчэ ў старэйшай школе я хацеў ствараць гульні і займацца праграмаваннем, – распавядае Багдан. – Толькі я марыў пра гульню, якая акрамя ўласна гульнявой механікі прыносіла бы і нейкую карысць, можа, мела бы нейкія элементы навучання, напрыклад, каб нанесці ўдар супраціўніку, спачатку трэба адказаць на пытанне – з граматыкі, матэматыкі ці яшчэ адкуль. Падчас навучання ў БДУІР у Мінску я пазнаёміўся з хлопцам, які падтрымаў маю ідэю. Разам з сябрамі мы пачалі працаваць над гульнёй “ЗаБотань”, якую мы і запусцілі ў красавіку спачатку ў беларускіх сетках – vseti.by, а пасля ў vk.ru.

 

Зараз Багдан, студэнт ІІ курса БДУІРа, разам з сябрамі працуе над раскруткай і рэкламай гульні ў іншых сетках і прасоўваннем сярод карыстальнікаў сетак, у якіх гульня ўжо запушчаная. Пытанні да гульні хлопцы складалі самі – з школьных падручнікаў па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі, рускай мове, зараз дадаюць пытанні па гісторыі.

 

Калі маладая маскоўская рэкламная кампанія, якая займаецца рэкламай ў сацыяльных сетках, абвясціла конкурс гульняў, хлопцы адаслалі заяўку. Прафесійныя распрацоўшчыкі гульняў, якія праглядалі дасланыя заяўкі, ацанілі інтэлектуальны складнік гульні беларускіх студэнтаў:

 

Проста ўжо адныя бойкі ў кампе надакучылі, хочацца часам папрацаваць мазгамі, таму наша гульня і атрымала першую прэмію, – тлумачыць Багдан.

 

Здымак з vkontaktegame.com