Гародня: Прадказальны вынік суда
Па адным з пунктаў скаргі суддзя Людміла Жукоўская вынесла асобнае вызначэнне, паколькі адмяніць рашэнне Гарадзенскага выканкама па вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе не ў кампетэнцыі суда раённага ўзроўню.
Па другім пункце скаргі суд узяў бок гарвыканкаму, палічыўшы, што заяўнікі мітынгу не выканалі заканадаўства, паколькі заяўка на правядзенне акцыі 25 сакавіка была зарэгістраваная ў выканкаме толькі 12-га сакавіка.
Заяўнікі ж даводзілі ў судзе, што такая запозненая рэгістрацыя адбылася па віне дзяржаўных органаў.
Ні суддзя Жукоўская, ні пракурор Неўмяржыцкая не захацелі ўзяць пад увагу і той факт, што гэта гарвыканкам наўпрост парушыў заканадаўства, не паведаміўшы ў вызначаны тэрмін заяўнікам пра сваё рашэнне.