Турнір для перспектыўных футбалістаў адбыўся ў Гродна

У адборачным туры па Гродна ўдзельнічалі 8 каманд. СДЮШАР «Нёман» прадстаўлялі 4 каманды і 4 – СДЮШАР «БелКард».

 

А можна і так!

На трыбунах – свае людзі


Асаблівай зацікаўленасці гараджан на турніры не назіралася. Асноўнымі заўзятарамі апынуліся самі ўдзельнікі спаборніцтваў і іх трэнеры. Рэдка, але можна было сустрэць бацькоў маладых спартсменаў.

 

Уражаннямі ад турніру падзяліўся Уладзімір Сярко, трэнер каманды «Нёман-2002»:

 

– «Кубак Нацый Данон» – гэта унікальныя спаборніцтвы. Звычайна па такому ўзросту спаборніцтвы яшчэ не праводзяцца. Гэты турнір – добрая магчымасць для развіцця футбалістаў.

 

Адборачныя спаборніцтвы «Кубак Нацый Данон» адбыліся ва ўсіх абласных центрах. Каманды- пераможцы паедуць у Мінск, каб там паміж сабой вырашыць, хто будзе прадстаўляць краіну ў Варшаве на міжнародным турніры «Данон».



Фота і відэаздымкі аўтара