Абсалютна ўсё пра беларускі рок

| Без катэгорыі

Дзе працавалі першыя беларускія рокеры? Колькі каштавала першая гітара? Які беларускі рок-гурт з’явіўся на сцэне толькі дзякуючы прададзенай машыне? Чаму першая кніга пра беларускі рок выйшла ў ЗША?


Пра гэта ды іншае даведаліся гледачы-слухачы ўчора на сустрэчы з вядомымі знаўцамі беларускай рок-сцэны – Вітаўтам Мартыненкам і Анатолем Мяльгуем. У імпрэзе разам з абодвума аўтарамі нацыянальнай музычнай энцыклапедыі «222 альбомы беларускага року» брала ўдзел і папулярная бард-рок спявачка Таццяна Беланогая (на здымку), якая прадставіла свой апошні альбом «Дзвюхкроп’е» і новыя песні.

А «222 альбомы беларускага року» – гэта працяг першай кнігі «Праз рок-прызму», якая выйшла у 1989 годзе ў ЗША. Выданне ўяўляе сабой энцыклапедыю беларускай музыкі, расказвае пра альбомы нашых каманд, што выходзілі не толькі ў Беларусі, але і ў ЗША і Польшчы, Расіі і Францыі, Нямеччыне і Вялібрытаніі ды іншых краінах ад 30-х гадоў ХХ ст. да нашых дзён.

ТС

Фота Янкі Лялевіча