Пенсіянер з Мастоўскага раёна блукаў у лесе больш за тыдзень

|

Паводле старшага оперупаўнаважанага Мастоўскага РАУС Андрэя Жвіроблі, сумесныя з вяскоўцамі пошукі зніклага вяліся чатыры дні, аднак ніякіх слядоў старога знайсці не ўдалося.

Увесь гэты час Адольф Адамавіч блукаў па лесе. Вады ў яго не было, ён харчаваўся зялёнай лістотай, начаваў у ельніку, знясілеў і ўжо не спадзяваўся на выратаванне, паведамілі  Новости «24 часа» на СТВ.

Некалькі разоў пенсіянеру даводзілася бараніцца ад дзікоў.

 

На шчасце аднойчы стары выпадкова выйшаў да лесанарыхтоўкі.

Вальшчыкі ў той дзень расчышчалі завалы за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад бліжэйшых вёсак.

Працоўныя і адвезлі яго дамоў.

 

Ілля Шапель, машыніст маніпулятара:

Ён проста запытаўся, дзе дарога на гэтую вёску. Я сказаў, што не ведаю, таму што не мясцовы, і паехаў. А калі праз паўгадзіны прыехаў, ён стаяў на тым чамым месцы. І я стаў нешта падазраваць у той момант.

Блукаючы больш за тыдзень па лесе без вады і ежы, Адольф Адамавіч практычна не пацярпеў. Невялікая прастуда прайшла праз некалькі дзён.

 

 

 

Паводле http://www.ctv.by

Здымак http://www.vokrugsveta.ru