Лёс пагранічніка

Нехта быццам бы бачыў, як, адбіваючы нямецкую атаку, камандзір аддзялення быў смяротна паранены. Так пасля і паведамілі сваякам воіна.

 

Аднак на самай справе Пятру Башорыну выпаў іншы лёс. Ён нарадзіўся ў 1918 г., жыў у вёсцы Башоры Зуеўскага раёна Кіраўскай вобласці. У 1938 г. яго прызвалі ў армію, у хуткім часе ён апынуўся на заставе, якой камандаваў лейтэнант Усаў. У першы ваенны дзень сяржант не загінуў, нават не быў паранены. Пасля бою на мяжы разам з тымі, хто ўцалеў, адыходзіў на ўсход.

 

У пачатку ліпеня 1941 г. непадалёку ад Ліды трапіў у палон. Пагранічніка адправілі ў шталаг ІА, які знаходзіўся на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. Выйсці адтуль яму не давялося. Пётр Башорын памёр 26 кастрычніка 1942 г. ад хваробаў і знясілення. У архіве захавалася картка ваеннапалоннага з яго фотаздымкам. Зусім яшчэ малады хлопец…

 

У нядаўна надрукаваным спецыяльным выпуске Кнігі памяці Калінінградскай вобласці Расіі змешчана імя сяржанта.