Браты супраць сясцёр
Каля паловы другой уначы дзве сястры вярталіся дахаты пешшу. Да іх падбеглі два хлапцы і, вырваўшы з рук сумачкі, збеглі. Дзяўчыны адразу выклікалі міліцыю. Інфармацыю з апісаннем рабаўнікоў перадалі ўсім нарадам міліцыі. У выніку злачынцы былі затрыманыя. Імі аказаліся стрыечныя браты з вёскі Навумавічы, якія ўжо мелі тэрміны турэмнага зняволення. Старэйшы быў асуджаны за злоснае хуліганства, а малодшы за крадзеж.
Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Кастрычніцкага РАУС Гродна ўзбуджана крымінальная справа паводле артыкула “Рабаўніцтва”, які прадугледжвае да пяці гадоў абмежавання волі або да шасці гадоў зняволення.
Паводле БЕЛТА