Нічыя на карысць гродзенцаў
Сустрэча, якая праходзіла 2 мая на стадыёне “Нёман”, вызначалася ўпартай барацьбой на кожным кавалку поля. Госці больш атакавалі, але лепшыя шанцы забіць гол былі ў гаспадароў.
Па сканчэнні гульні галоўны трэнер “Нёмана” Алег Радушка прызнаўся, што нічыя адлюстроўвае характар гульні.
Ужо 6 мая гродзенцаў чакае новае сур’ёзнае выпрабаванне – гульня ў гасцях супраць наймацнейшай каманды краіны – барысаўскага БАТЭ. Гэты клуб і сёлета ўпэўнена лідзіруе ў чэмпіянаце, на 5 ачкоў апярэджваючы гродзенцаў, якія трымаюцца пакуль другімі.
На здымку: барацьбу з супернікам вядзе нападнік “Нёмана” Аляксандр Сямёнаў (злева).
Фота Яраслава Ванюкевіча