Купалы і крыжы ўзняліся над Гродна
Купалы былі ўзнятыя ў дзень памяці мучаніка немаўляці Гаўрыіла Беластоцкага. Свята пачалося а палове дзевятай Боскай Літургіяй, якую ўзначаліў Найсвяцейшы Арцемій, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Пасля богаслужэння купалы і крыжы былі асвечаныя і паднятыя на храм на вышыню 25 метраў з дапамогай аўтамабільнага пад’ёмніка, які прадаставіла абласное ўпраўленне МНС.
Шлемападобныя купалы выкананыя ў візантыйскім стылі. Драўляныя канструкцыі абшытыя спецыяльнымі пласцінамі з нержавеючай сталі з напыленнем нітрыду тытана. Такое напыленне сёння ўсё часцей выкарыстоўваецца замест пазалачэння. Але дадзеная тэхналогія абшыўкі пласцінамі з’яўляецца адным з нетрадыцыйных спосабаў уладкавання купалаў. Ён даволі рэдка выкарыстоўваецца ў Беларусі. Бо каб абшыць адзін купал, трэба каля 1000 тытанавых пласцін.
Узвядзенне Сабору ўсіх Беларускіх Святых пачалося ў Гродна з 2002 году за кошт ахвяраванняў вернікаў.
Здымак паводле prosto-free.livejournal.com