Ад учарашняга дня падаражэў праезд у гродзенскіх маршрутках
Павелічэнне тарыфаў тлумачыцца зніжэннем рэнтабельнасці паездак.
За 9 месяцаў кошт паездкі ў гродзенскай маршрутцы павялічыўся больш чым у 2 разы: пасля чарговага падаражання ў пачатку жніўня 2011 года праезд у маршрутным таксі каштаваў 1520 рублёў.
У Мінску паездка ў маршрутцы абыходзіцца ў 5-6 тысяч рублёў.
Беларускія юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна ўсталёўваюць тарыфы на перавозкі ў маршрутках на аснове планавых затрат, падаткаў і іншых абавязковых плацяжоў, устаноўленых заканадаўствам, і прыбытку з улікам кан’юнктуры рынку, разлічанай зыходзячы з нарматыву рэнтабельнасці не больш за 15%.