Працэсія Божага Цела вуліцамі Гродна: фотарэпартаж

Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага цела) распачалася Літургіяй у гродзенскім Фарным касцёле. Пасля чаго вернікі з розных парафій рушылі на цэнтральныя вуліцы горада, спяваючы рэлігійныя песні. Цэнтральным момантам усёй працэсіі з’яўляецца Эўхарыстыя. 

 

 

Гэтае свята адзначаецца ў першы чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы і згадвае падзеі, калі Ісус Хрыстос устанавіў сакрамант Эўхарыстыі ў Вялікі Чацвер. Як і кожны год, набажэнства ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 

 

 

Адным з прыгожых момантаў працэсіі з’яўляюцца дзяўчынкі ў белых сукенках, якія пасыпаюць шлях перад Эўхарыстыяй пялёсткамі кветак.

 

 

 

 

Працэсія спынялася на чатырох станцыях-алтарах: пры Фарным, брыгіцкім, бернардынскім і францішканскім касцёлах. Пры аздобленых алтарах святары чыталі ўрыўкі з Евангелля на трох мовах: беларускай, польскай і літоўскай. Скончылася працэсія каля францішканскага касцёла біскупскім бласлаўленнем.