Плады асветы
Наступнае пытанне гучала так:
– Што далей думаеце рабіць?
Усе без выключэння збіраюцца паступаць у розныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Затым вядучы тэлешоў праводзіў сярод сваіх суразмоўцаў своеасаблівую міні-віктарыну на тэмы, здавалася б, добра знаёмыя кожнаму гродзенцу. Тым цікавей было пачуць адказы.
– Калі Гродна быў вызвалены ад нямецкіх захопнікаў?
Няма адказу.
– Ну, хаця б у якую пару года?
– Здаецца, летам.
– А ў якім годзе?
Без адказу.
– Колькі ў Гродне сёння налічваецца жыхароў, хаця б прыблізна?
– Тысяча чалавек.
Вядучы не змог схаваць свайго здзіўлення:
– Усяго тысяча?
Здзівілася і выпускніца:
– А што, болей?
Наступнае пытанне – «У якім відзе спорту вызначыўся наш знакаміты зямляк Аляксандр Курловіч?» – зноў ставіць усіх у тупік. Тое, што затым Вольгу Корбут правільна вызначылі як гімнастку, мяне вельмі парадавала.
Пытанні на іншыя тэмы, такія ж нескладаныя, таксама ўводзілі ўдзельнікаў праграмы ў ступар. Напрыклад, правільна напісаць слова «вінегрэт» здолеў толькі адзін. Падводзячы вынікі, крыху ашаломлены вядучы зазначыў: «Я ўсё ж не буду ўжываць іронію і сарказм». Сапраўды, тут не да смеху.
Фота на застаўцы gorodnakarte.kz