За сіне-зялёнымі прыгажосцямі схаваныя сляды “цывілізацыі”

| Без катэгорыі

Зменаў на кар’еры “Зялёнка” не заўважана.

 З першага позірку і “Сінька” таксама зберагла сваю прыгажосць.

Некалькі год таму гэты неверагодна блакітнага колеру кар’ер быў падзелены будаўнічым смеццем на дзве часткі: вялікую і малую. Як бачна склоны нават паспелі зарасці зеллем.

Але дастаткова паглядзець управа ад (вялікай) Сінькі і…

 

..бачна, што сапраўды будаўнічае смецце звозіцца ў малую частку кар’ера.

 

 

Там і глыбы асфальту.

І рэшткі будынкаў.

Нават рэшткі старых будынкаў. Магчыма тут захаваныя дамы, якія на пачатку траўня яшчэ стаялі на вул.Дзяржынскага. Пра гэта сведчаць старая цэгла, абцясаныя вялізныя камяні і драўляныя дошкі колеру тых сцен.