Люксембург па-ранейшаму салідарны з намі

|

Тэхніку падзялілі паміж тымі, хто працуе ў фельчарска-акушэрскіх пунктах у дзятлаўскай глыбінцы. Адзін з ровараў, напрыклад, дастаўся Ганне Кувік, якая працуе ў вёсцы Падвялікае. Вядома, цяпер яна зможа больш аператыўна абслугоўваць насельніцтва свайго ўчастку, хутчэй дабрацца да нямоглых пенсіянераў. Дарэчы, працоўны стаж гэтай жанчыны складае 37 гадоў.

 

А што ж ад роднай улады? Шчыры дзякуй за шматгадовую бездакорную працу?

 

У сувязі з гэтай сціплай, але карыснай дапамогай успомніў як напярэдадні 1991 г. я душыўся ў агромнай чарзе ў цэнтры Гродна, каб атрымаць дабрачынную пасылку ад нераўнадушных людзей з-за мяжы. Ледзь не развітаўся з жыццём у таўкатні, аднак атрымаў. На скрыні прыгожымі літарамі было напісана: «Люксембург салідарны з вамі», а ў самой пасылцы ляжала рознае харчаванне, якога хапіла на сустрэчу Новага году і на некалькі наступных дзён.

Ілюстрацыя: autorambler.ru