У Гродзенскай вобласці забаранілі наведванне лясоў
Часцей за ўсё пажары здараюцца ў выходныя дні, калі гараджане выязджаюць на прыроду. Асноўная прычына пажараў у лясах – непатушаныя вогнішчы і выпальванне травы на суседніх палетках, адкуль агонь перакідваецца на лес.
Між тым, за парушэнне патрабаванняў супрацьпажарнай бяспекі ў лесе, якое прывяло да яго знішчэння альбо пашкоджання, прадугледжаны штраф у памеры ад 875 тысяч да 1 750 тысяч беларускіх рублёў. Калі парушэнне шкоды не прынесла, штраф не перавысіць 875 тысяч рублёў.
Распальванне вогнішча ў забароненым месцы таксама можа каштаваць да 420 тысяч рублёў.