Алесь Белакоз уганараваны прэміяй “За свабоду думкі”

|

Сёлета лаўрэатамі сталі музыка Лявон Вольскі і 84-гадовы Алесь Белакоз – стваральнік унікальнага Гудзевіцкага дзяржаўнагалітаратурна-гістарычнага музея, які ўзначальваў 30 гадоў.

 

Спадар Алесь – заслужаны настаўнік Беларусі, заслужаны дзеяч культуры. Ён быў сярод першых ушанаваных медалём імя Францыска Скарыны.

На цырымоніі ўручэння прэміі Алесь Белакоз доўга прамаўляў у адказ, а напрыканцы звярнуўся да прысутных з заклікам звяртацца да яго, «калі лекі не дапамагаюць» (калісьці ён с ам сябе вылечыў ад раку).

 

Паводле http://nn.by

Здымак з архіву  http://t-styl.info