Рэгістрацыя Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ прыпынена
Падставай для прыняцця такога рашэння стала непрадстаўленне спісу сябраў Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ з указаннем месцаў іх працы і жыхарства. Па словах Вадзіма Саранчукова, сітуацыя будзе абмеркавана Партыйнай камісіяй у Менску, дзе і будуць прыняты канчатковыя рашэнні адносна далейшых дзеянняў па рэгістрацыі арганізацыі.
“Гэта патрабаванне прадставіць спіс сябраў арганізацыі з указаннем іх месца працы і жыхарства дзіўнае. Ён не быў пазначаны як дакумент для атрымання рэгістрацыі. А патрэбен толькі для стварэння базы і для таго, каб валодаць інфармацыяй, што за людзі ў арганізацыі”, – гаворыць Вадзім Саранчукоў.
Асаблівае абурэнне ў сябраў БНФ выклікаў апошні радок запыта: “просьба представить русскоязычное изложение фамилий указанных членов Партии”.