Гарадзенскія праваабаронцы – у падтрымку Алеся Бяляцкага

|

Плануемае месца правядзення пікету – Каложскі парк. Гэтая частка гораду знаходзіцца у ліку вызначаных Гарадзенскім гарвыканкамам для правядзення масавых мерапрыемстваў.

 

4-га жніўня спаўняецца роўна год, як старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі кінуты за краты. За гэты час гарадзенскія грамадскія праваабаронцы праводзілі цэлы шэраг розных акцый ў падтрымку зняволенага лідара праваабарончага руху Беларусі.