Дыскусійны клуб па экалагічных пытаннях пройдзе ў Гродне 23 ліпеня
Арганізатары таксама прапануюць абмеркаваць паспяховыя прыклады міжнароднага і беларускага досведу ўплыву грамадскасці на вырашэнне экалагічных праблем.
Экспертамі выступяць эколагі з Мінску: Ірына Сухій – старшыня Рады грамадскага аб’яднання “Экадом” і Яраслаў Бекіш – удзельнік таварыства Зялёная Сетка і сябра грамадскага аб’яднання “Чыстая вада”.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты мясцовых і рэгіянальных СМІ, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх экалагічных арганізацый і ініцыятываў, а таксама ўсе, каго цікавяць пытанні аховы навакольнага асяроддзя ў горадзе.
Дыскусійны клуб, прысвечаны тэме ўплыву грамадскасці на вырашэнне пытанняў экалогіі і аховы навакольнага асяроддзя, 23 ліпеня ладзіць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.
Пачатак у 18 гадзін.
Ахвотных прыняць удзел у дыскусіі просім тэлефанаваць па тэл. 8(029) 7830-845.
Фота з трэніга па экалагічнай адукацыі, арганізаванага сумесна з польскай арганізацыяй Poza schematem