Самы гуманны суд

|

Жыхар Малой Бераставіцы ўзяў ды абрэзаў сваім суседзям па дому святло ў падвале. Чымсьці яму муляло гэтае святло. Суседзям, натуральна, такія дзеянні не спадабаліся, і яны паспрабавалі аднавіць статус-кво. У выніку на «электрыка» быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і справу накіравалі ў суд.


Суд Бераставіцкага раёну ўважліва падышоў да разгляду канфліктнай сітуацыі. І вось што цікава. Чамусьці многія беларусы ўпэўнены, што нашы суды толькі бязлітасна караюць. Зусім не.

 

У дадзеным выпадку Бераставіцкая фяміда вырашыла вызваліць небараку ад адказнасці за… малазначнасць правапарушэння. Сапраўды, гэта ж не ў далоні на вуліцах пляскаць.