Жыхарка Смаргоні падарыла 3 000 даляраў інтэрнэт-махляру
Як паведамляе ctv.by са спасылкай на прэс-службу гарадзенскай абласной міліцыі, “кавалер” прадставіўся ветэранам вайны ў Афганістане, дзе нібыта знайшоў мех, набіты даверху далярамі.
“Ветэран” паабяцаў, што ў хуткім часе выйдзе ў адстаўку ды перабярэцца да сваёй каханай з усімі сваімі грашыма ў Смаргонь, а пакуль перашле частку даляраў у Смаргонь.
Праз нейкі час жанчыне прыйшло паведамленне, што кур’ера з грашыма затрымалі ў Украіне і ёй трэба тэрмінова перавесці 3 тысячы даляраў для таго, каб дапамагчы разлічыцца з адміністратыўным штрафам.
Жыхарка Смаргоні пералічыла патрэбную суму праз сістэму Western Union і пасля гэтага ўсе кантакты з “кавалерам” спыніліся.