Андрэй Макроў трэніруецца з «Нёманам»

Склад хакейнага “Нёмана” можа папоўніць лепшы бамбардыр мінулагадняга чэмпіянату краіны Андрэй Макроў.


У мінулым рэгулярным сезоне Адкрытага чэмпіянату Беларусі эстонскі нападнік у складзе жлобінскага “Металурга” згуляў 48 матчаў і набраў 58 (27+31) ачкоў.

 

Гэтым летам Макроў падпісаў кантракт з клубам ВХЛ «Сарыакой», але зараз, мабыць, змяніў сваё рашэнне і вырашыў застацца ў Беларусі.

 

Ходзяць чуткі, што Макроў ужо праходзіць медкамісію ў Гродне.

 

Што тычыцца «Нёмана», то 13 жніўня гарадзенская дружына стартуе ў Кубку Беларусі. Сапернікамі нашай каманды стануць суседзі – ХК «Ліда».

 

Матч адбудзецца ў 18-30 у Лідскім лядовым палацы. 

 

Фота goals.by