Не пашанцавала – пашанцавала, не пашанцавала – і зноў пашанцавала

|

Спачатку з яе падворка скралі ровар.

 

Участковы інспектар, да якога звярнулася жанчына, праз некалькі гадзін адшукаў страчаную маёмасць.

 

Не паспела жыхарка Навасёлак парадавацца гэтаму, як у яе скралі банкаўскую пластыкавую картку. І зноў міліцыянты з Іўеўскага РАУС прыйшлі на дапамогу.

 

Як ні дзіўна, але картку хутка вярнулі яе ўладальніцы – і нават з грашыма, якія не паспелі зняць.