Кантрабанду з Польшчы везлі праз Літву
Як паведамляе БелТА, у ПП “Прывалка” быў спынены грузавы мікрааўтобус, у якім па дакументах з Польшчы у Беларусь праз літоўскі кірунак перавозілася тэхналагічнае абсталяванне для аднаго з прадпрыемстваў Гродна.
У грузавым адсеку акрамя названага тавару было выяўлена больш за 2260 адзінак спартыўных касцюмаў, куртак, джынсаў і іншых найменняў. Тавар канфіскаваны.