Пяць новых аб’ектаў адукацыі адчыняць на Гарадзеншчыне
Таксама пасля рэканструкцыі адчыняць базавую школу ў Жалудку Шчучынскага раёна. У бягучым годзе запланавана завяршыць рэканструкцыю яшчэ некалькіх аб’ектаў адукацыі.
Працэнт падрыхтоўкі ўстановаў адукацыі да навучальнага года па вобласці складае 91%. Пашпарты атрымалі 137 з 396 школ вобласці, 105 з 311 ДУ, 37 з 82 іншых устаноў адукацыі (цэнтры пазашкольнай працы, дамы сямейнага тыпу). Прыём аб’ектаў будзе скончаны 17 жніўня.
Сёлета на падрыхтоўку аб’ектаў адукацыі да навучальнага года з абласнога і мясцовых бюджэтаў выдзелена 35 млрд рублёў для аб’ектаў абласной формы ўласнасці і 56 млрд рублёў для астатніх устаноў адукацыі.
Паводле БелТА.
Здымак http://govorim.by