Беларускі этап конкурса ад Вікіпедыі стартуе ў верасні
Галоўная мэта конкурсу – захаванне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краін-удзельніц шляхам фатаграфавання і выкладання ў свабодны доступ здымкаў ды напаўнення Вікіпедыі якаснымі ілюстрацыямі.
На конкурс будуць прымацца фотаздымкі толькі тых аб’ектаў, якія пералічаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка – культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Адмыслова для розных рэгіёнаў спіс разбіты на вобласці і раёны.
Правілы ўдзелу ў конкурсе:
– на фатаздымку мусіць быць выяўлены аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь з Дзяржаўнага спісу;
– фатаздымак мусіць быць зроблены вамі ўласнаруч, і вамі ж уласнаруч загружаны на конкурс;
– фатаздымак мусіць быць апублікаваны на ўмовах вольнай ліцэнзіі;
– фатаздымак мусіць быць загружаны з 1 па 30 верасня, але можа быць зроблены і раней.
Здымкі, які загружаны ў Вікісховішча ці любы іншы раздзел Вікіпедыі раней, на конкурс не прымаюцца.
Больш падрабязную інфармацыю пра ўдзел у конкурсе чытайце на сайце http://wikilovesmonuments.by/.
Кантактны e-mail для пытаньняў: info@wikilovesmonuments.by