Гродна, Таўлая, 13: кругавая абарона
Паводле волі праектыроўшчыкаў, дом апынуўся ў зоне будаўніцтва кальцавой дарогі.
Вакол дома знаходзіцца аўтамабільная кальцавая развязка.
У доме прапісаная сям’я з трох чалавек.
Гарадскія ўлады прапановаўлі людзям перасяліцца ў трохпакаёвую кватэру ў шматпавярховым доме, але гаспадароў такі варыянт не задаволіў.
Улады, у сваю чаргу, адмаўляюцца кампенсаваць грашыма вартасць дома, якую вызначыла ацэначная арганізацыя з Мінска.
Вось і трымаюць гаспадары дома кругавую абарону, збіраючыся пры неабходнасці дайсці нават да Вярхоўнага суда.
Фота Лесі Руднік