Гарадзенскія хакеісты перамаглі “Брэст”

|

Дзьве шайбы ў складзе “Нёмана” закінуў навабранец – эстонскі нападнік Андрэй Макроў.


Заўважную ролю ў перамозе каманды згуляў таксама абаронца Аляксандр Радзінскі, які вярнуўся пасля прагляду ў Жлобіне.

 

Наступны супернік нашай каманды – грозны «Гомель». Паўднёвая каманда пачала сезон вельмі ўпэўнена (нядаўна ад яе пацярпела “Ліда” 2-9).

 

Паглядзім, які бой дасць ёй «Нёман».

 

18 жніўня. Кубак Беларусі.


“Брэст” – “Нёман” 1-5.

У нашай камандзе шайбамі адзначыліся Андрэй Макроў (14-я і 39-я хв.), Ярма Ёкіла (25-я хв.), Аляксандр Палушын (36-я хв.), Павал Баярчук (51-я хв.).