МНС прапаноўвае прадугледзець адказнасць бацькоў за пакіданне дзяцей без нагляду
Паводле яго слоў, часта дзеці, пакінутыя без нагляду, атрымліваюць траўмы, гінуць на пажарах, тонуць у вадаёмах і г.д. Адказнасці за гэта бацькі, паводле закону, не нясуць. Прадугледжана пакаранне толькі за пакіданне чалавека ў небяспецы.
Ліхаманаў зазначыў, што ўвядзенне адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей без нагляду можа запатрабаваць працяглага часу. Неабходна распрацаваць дзейсны механізм прыцягнення людзей да такой адказнасці з улікам розных жыццёвых сітуацый.
За апошнія пяць гадоў у Беларусі 147 дзяцей загінулі на пажарах, 113 атрымалі на пажарах траўмы рознай ступені цяжару, 401 непаўналетні патануў у вадаёмах.