24 жніўня ў Гродне адкрываецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі

|

На кангрэс з’едуцца працаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаннем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у свецкіх СМІ.

 

Гаворка пойдзе пра мінулае і будучае каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі ў Беларусі, PR, сучасныя выклікі, якія стаяць перад каталіцкімі СМІ, працу з блогерамі і інфармацыяй з блогаў.

Пройдуць круглыя сталы, прысвечаныя інтэрнэту, радыё, тэлебачанню, друку.

 

Паводле http://www.catholic.by

Здымак http://euroradio.fm