Навукоўцаў клічуць на VII Гарадзенскія чытанні

|

Мэта чытанняў – асэнсаваць ролю выдання газеты “Мужыцкая праўда”, перыядычнага друку на Гарадзеншчыне, выявіць асаблівасці яго выпуску, захавання і даследавання ў кантэксце культуры Беларусі.

 

На чытанні прадстаўлены наступныя тэмы для абмеркавання:

– “Мужыцкая праўда” – першая нелегальная рэвалюцыйна-дэмакратычная газета на беларускай мове;

– уплыў паўстання 1863-1864 гг. на культурнае жыццё Гарадзеншчыны;

– гісторыя і развіццё перыядычнага друку на Гарадзеншчыне.

 

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца навукоўцы, гісторыкі, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, аспіранты, студэнты.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязная інфармацыя пра ўласна матэрыялы знаходзіцца на сайце бібліятэкі.

 

Паводле http://www.grodnolib.by

Здымак http://zapadrus.su