На Ваўкавышчыне 4 месяцы будзе абмежаваны продаж алкаголю
Набыць алькагольныя напоі, у тым ліку піва і джын-тонік, будзе магчыма толькі з 11.00 да 19.00. Рашэнне прынята на пасяджэнні Ваўкавыскага райвыканкама пасля разгляду пытання аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржпраграмы нацыянальных дзеянняў па перасіленню п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гг.
Забарона запланавана ў парадку эксперыменту.
Паводле http://volkovysk.by
Здымак http://www.nv-online.info