Школьнікі з Гродна выратавалі чалавека

|

Як паведамляе grodnonews.by, хлопцы кінуліся да мора ратаваць чалавека адразу пасля таго, як пачулі крыкі аб дапамозе. Жанчына бегала па беразе і заклікала дапамачгы выратаваць яе мужа. Па словах Паўла і Максіма, да мора пабеглі і іншыя хлопцы, але паплылі ратаваць чалавека толькі яны ўдвох.

 

Хлопцы не з’яўляюцца прафесійнымі плыўцамі: адзін з іх ужо грае ў футбол за гродзенскі Нёман, другі рыхтуецца паступаць у ГрДУ на будаўнічую спецыяльнасць.

 

Здымак http://grodnonews.by